Яўген Батура не выйшаў на волю пасля 10 содняў арышту. Ён у СІЗА № 1


Актывіст Яўген Батура не выйшаў на волю пасля 10 содняў адміністратыўнага арышту, які ён адбываў у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Яго перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта паведаміла жонка актывіста Дзіяна Серадзюк.

«Дарагія, Жэня на Валадарцы, сёння для яго прынялі перадачу. Пішыце яму: 220030, СІЗА-1, Менск, вул. Валадарскага, 2. Батуру Яўгену Анатольевічу.

А 31 ліпеня ў яго дзень народзінаў, думаю, ён будзе рады вашым цёплым віншаванням», – напісала на сваёй старонцы ў «Facebook» Дзіяна Серадзюк.

Яўгена Батуру затрымалі 29 чэрвеня. У той дзень сваякам актывіста патэлефанаваў следчы і паведаміў, што найбліжэйшыя 10 содняў затрыманы правядзе на Акрэсціна. Яўгена затрымалі нібыта за падзеі 2020 года.

У пачатку сакавіка 2022 года Яўгена Батуру разам з жонкаю, журналісткаю Дзіянаю Серадзюк затрымалі на выхадзе з царквы, дзе меўся адбыцца малебен за канец вайны ва Украіне. Яўген і Дзіяна правялі тады за кратамі 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Артыкулы
«На Акрэсціна амаль уся камера была беларускамоўная». Аповед журналісткі пра 15 содняў арышту
2022.03.20 11:15

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў