Удзельнікі ІІ Форуму дэмсіл прынялі дэкларацыю па прызнанні Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам


Прадстаўнікі палітычных партый, арганізацый, рухаў і ініцыятыў на падставе наяўных фактаў злачынстваў супраць мірных грамадзян Беларусі і саўдзеле ў агрэсіі супраць Украіны прынялі дэкларацыю па прызнанні Аляксандра Лукашэнка міжнародным тэрарыстам, а яго рэжым тэрарыстычнай арганізацыяй.

ІІ Форум дэмакратычных сіл.
Фота: Belarusforum.org

У заяве пералічваюцца факты злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, сярод якіх стварэнне паліцэйскай дзяржавы: запалохванне, сачэнне, забарона масавых мерапрыемстваў, катаванні, знішчэнне незалежных сродкаў масавай інфармацыі, масавыя арышты, ілжывыя абвінавачанні і паказальныя судовыя разборы; ваенныя вучэнні і шматлікія ілжывыя заявы, накіраваныя на дэзынфармацыю і прыкрыццё рыхтуецца ваеннага нападу на незалежную дзяржаву Украіна, а таксама тэрытарыяльная, матэрыяльная і тэхнічная падтрымка дзеянняў агрэсара ў асобе Расеі і яе прыватныя ваенныя кампаніі з мэтай падрыву суверэнітэту дзяржавы Украіны і іншыя.

Таксама ўдзельнікі форуму ўзгадалі пра захоп самалёта Ryanair, міграцыйны крызіс на межах Літвы і Польшчы, забойства сваіх палітычных апанентаў, незалежных журналістаў, у тым ліку на тэрыторыі незалежных дзяржаў.

«Апісаныя крытэры не толькі цалкам адпавядаюць характарыстыкам дзяржаўнага тэрарызму паводле Жэнеўскай дэкларацыі аб тэрарызме ад 21 сакавіка 1987 года, але і папярэджваюць нас аб наступствах, якія могуць чакаць мір, калі дзяржавы-ўдзельніцы ААН, і перш за ўсё мы, як прадстаўнікі дзяржавы-сузаснавальніцы, не распачнуць своечасовых крокаў па адпаведным пазначэнні такога рэжыму, з наступнымі дзеяннямі накіраванымі на абмежаванне яго магчымасцяў», – напісана ў дэкларацыі.

Сыходзячы з гэтага ўдзельнікі форуму прызналі Аляксандра Лукашэнку – міжнародным тэрарыстам, а ўсіх, хто мае дачыненне да названых вышэй злачынстваў – удзельнікамі тэрарыстычнай арганізацыі.

Акрамя таго яны заклікалі ўрады цывілізаваных дзяржаў і міжнародныя інстытуты ўзяць прыклад з удзельнікаў дэмакратычнага руху Беларусі, прызнаўшы на афіцыйным узроўні рэжым у Беларусі тэрарыстычным, цалкам спыніць з ім любыя перамовы ці супрацу, бо гэта азначала б супрацу і/або спонсарства тэрарыстычнай дзейнасці

«Усю адказную сусветную супольнасць заклікаем да супрацоўніцтва, па выпрацоўцы рашэнняў супрацьдзеяння тэрарыстычнай арганізацыі Лукашэнкі, а таксама садзейнічанні ў абмежаванні яе магчымасцяў, аж да поўнай ліквідацыі, як відавочную, непрадказальную і відавочную пагрозу сусветнай бяспецы», – падводзіцца вынік у дакуменце.

Як заяўляюць арганізатары, у форуме прынялі ўдзел больш за 160 актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый, ініцыятыў, сярод якіх былі сужэнцы Цапкала, Вольга Карач, Вадзім Пракоф’еў і іншыя.

Hавiны
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа разграмілі менскі дом Валерыя Цапкалы
2022.06.06 17:45

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў