Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 12 ліпеня


Штодня ў Беларусі праходзяць палітычна матываваныя суды і затрыманні, а вязням, якія ўжо знаходзяцца ў зняволенні, ствараюць здзеклівыя ўмовы. Хроніка рэпрэсіяў за панядзелак, 12 ліпеня – у аглядзе «Белсату».

Падсудныя ў клетках на судзе па «справе Аўтуховіча». Крыніца: viasna96 / Telegram

Павел Лінкевіч за наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Мікалай Кміта.

Абвінавачаных па «справе Аўтуховіча» змясцілі ў клеткі-«стакана».

Артыкулы
Палітвязня Паўла Разановіча на судзе «групы Аўтуховіча» змясцілі ў клетку-«стакан»
2022.07.12 14:49

Аляксандр Бялоў, Яўген Рубашка, Арцём Дзмітрыевіч Салавей і Арцём Сяргеевіч Салавей – анархісты, асуджаныя да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Арцём Салавей да 4,5 гады. Сення Вярхоўны суд у закрытым рэжыме разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволеных анархістаў і пакінуў прысуды без зменаў. Суддзя Юрый Руткоўскі.

Яўген Батура не выйшаў на волю пасля 10 сутак на Акрэсціна – яго перавялі ў СІЗА-1. Паводле следчага, Яўген затрыманы за падзеі 2020 года.

Аляксандр Жэдзік атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што клеіў у Жабінцы «няправільныя» партрэты Лукашэнкі «тым самым прынізіў гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Суддзя Людміла Рубашэўская.

Арцём Ждановіч і Кацярына Стаднік атрымалі па тры гады «хатняй хіміі» за «вікторыю» і сцяжок.

Артыкулы
Тры гады «хатняй хіміі» атрымалі менчукі за «вікторыю» і сцяжок
2022.07.12 16:52

Раман Язерскі пачаў адбываць тэрмін на «хіміі» у Шклове. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Суддзя Марына Клімчук прысудзіла Раману тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

Аляксандр Францкевіч – бухгалтар з Горадні, асуджаны да 4,5 гадоў калоніі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу за каментары, якія абразілі прадстаўнікоў улады, Лукашэнку, суддзяў і г.д.

Кнігарня «Асвета» з Магілёву асуджаная за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Судовы працэс вяла суддзя Аксана Ратнікава. Вынік суда невядомы.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў