Затрыманых у справе «Нашай Нівы» прызналі палітвязнямі


Праваабаронцы выступілі з заяваю, у якой прызналі затрыманых у справе «Нашай Нівы» палітвязнямі. Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў спыніць тэрор супраць грамадзянаў, вызваліць і рэабілітаваць асобаў, якіх затрымалі з палітычных матываў, піша «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», Андрэя Скурка, кіраўніка аддзелу рэкламы і маркетынгу, Вольгу Раковіч, галоўную бухгалтарку выдання, і Андрэя Дынька, галоўнага рэдактара навукова-папулярнага часопісу «Наша гісторыя» і дзіцячых часопісаў «Дуду», «Асцярожна: дзеці!» (гэтыя часопісы выдае «Наша Ніва»)

Праваабаронцы лічаць, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу працаўнікоў выдання «Наша Ніва» сталі палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іхнай публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе рэдакцыі выдання ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць палітычных вязняў і спыніць рэпрэсіі.

У Беларусі на гэты момант палітычнымі вязнямі прызнаныя 548 асобаў.

Артыкулы
Запужаць і катаваць. Чаму падчас зачысткі ад КДБ зʼявіўся артыкул пра тэрарызм
2021.07.09 17:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў