Віктара Бабарыку этапавалі ў Наваполацкую калонію


Пра этапаванне Бабарыкі адвакаты даведаліся, калі звярнуліся ў СІЗА № 1, каб наведаць кліента. Яшчэ ў пятніцу ён быў там.

Віктар Бабарыка ў судзе. 6 ліпеня 2021 года.
Фота: Reuters

Цяпер Віктар Бабарыка ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку – там жа, дзе ўтрымліваюцца Антон Валавік, Аляксандр Кабанаў, Дзяніс Урад і яшчэ два дзясяткі чалавек, прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Адрас для лістоў: ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Пра цяперашнія ўмовы ў калоніі вядома няшмат. Аднак у студзені там учыніў самагубства Андрэй Дубік, якога асудзілі на 11 з паловай гадоў зняволення за 0,044 грама марыхуаны. Перад самагубствам бацьку паведамлялі, што яго сына садзілі ў карцар. У лютым стала вядома, што ў калоніі памёр ад спынення сэрца 26-гадовы Аляксей Жук – цэнтр «Наш дом» сцвярджае, што мужчына быў здаровы, і ў тое, што ў яго проста раптоўна спынілася сэрца, паверыць цяжка.

Артыкулы
«Выйдзе значна раней». Як сацсеткі адрэагавалі на прысуд Бабарыку
2021.07.06 12:30

6 ліпеня Вярхоўны Суд Беларусі абвясціў вырак у «справе «Белгазпрамбанку». Былы кіраўнік банку Віктар Бабарыка, якога лічылі галоўным канкурэнтам Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітычнага вязня аштрафавалі на 145 тысячаў рублёў.

Віктара Бабарыку прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). Палітвязень не прызнаў сваёй віны. Паводле Бабарыкі, падчас кіравання «Белгазпрамбанкам» «не было дапушчана ніводнага не тое што супрацьзаконнага дзеяння або прымусу, але нават не было дапушчана ніякага намёку на магчымасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў».

Аб’ектыў
Бабарыка ў судзе: Мне не сорамна
2021.06.28 22:28

АА belsat.eu

Стужка навінаў