У Малдове на датэрміновых выбарах перамагла праеўрапейская партыя


Партыя дзейнай прэзідэнткі атрымлівае больш за палову галасоў, а партыя былых прэзідэнтаў-сацыялістаў – чвэрць.

Дзейная прэзідэнтка Малдовы Мая Санду. 19 ліпеня 2019 года.
Фота: Omer Messinger / Zuma Press / Forum

Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы апрацавала 99,77 % бюлетэняў з датэрміновых парламенцкіх выбарах. Каля 52,5 % галасоў атрымала праеўрапейская партыя «Дзеянне і салідарнасць» (PAS), якую раней узначальвала дзейная прэзідэнтка Мая Санду. «Блок сацыялістаў і камуністаў» (BESC), якім кіруюць былыя прэзідэнты Ігар Дадон і Уладзімір Варонін, мае каля 27,3 %. Яшчэ 5,75 % галасоў мае партыя «Шор» (PPȘ), іншыя партыі не пераадолелі пяціадсоткавы бар’ер. Перамога PAS адзначаная ва ўсіх рэгіёнах краіны. Яўка склала каля 48 %.

У красавіку прэзідэнтка распусціла парламент, як і абяцала перад выбарамі ў мінулым лістападзе. Дагэтуль прарасейскія сацыялісты мелі бальшыню ў парламенце, раней блакавалі фармаванню новага ўраду. Прэзідэнтка заклікала «пазбавіцца злодзеяў і выбраць шчыры парламент».

BBC адзначае, што паводле аналітыкаў, малдаване на цяперашніх выбарах «фактычна галасуюць за тых, хто, на іх думку, можа найлепей справіцца з пандэміяй і яе наступствамі».

АА belsat.eu

Стужка навінаў