Святлана Ціханоўская: Еўракамісія не плануе пазбаўляць беларусаў магчымасці атрымліваць візы

Еўракамісар Ілва Ёхансан заявіла, што Еўразвяз можа разгледзець магчымасць прыпынення выдачы шэнгенскіх візаў грамадзянам Беларусі праз крызіс з мігрантамі на літоўскай мяжы. У сваю чаргу Святлана Ціханоўская распавяла, што яе каманда звязалася з Еўракамісіяй, і інфармацыя пра прыпыненне выдачы візаў беларусам не пацвердзілася.

Святлана Ціханоўская заявіла, што яе каманда ў сталым кантакце з міжнароднымі партнёрамі. Пасля заявы Еўракамісара Ілвы Ёхансан пра прыпыненне выдачы шэнгенскіх візаў беларусам праз міграцыйны крызіс на літоўскай мяжы, каманда экс-кандыдата на прэзідэнта скантактавалася з прадстаўнікамі Еўракамісіі. Інфармацыя пра магчымае прыпыненне выдачы візаў не пацвердзілася.

«Ізаляцыю трэба ўзмацняць у дачыненні да рэжыму, а народу Беларусі – дапамагаць. Людзям патрэбныя праграмы падтрымання, рэабілітацыі і спрашчэнні ў атрыманні віз – бо ўсе дзверы, якія закрывае рэжым, мы, беларусы, зараз стараемся адкрыць», – паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Таксама Ціханоўская ў афіцыйным Twitter звярнулася да Еўракамісара Ілвы Ёхансан, якая выказалася пра візы, і заявіла, што «санкцыі павінны дакранацца рэжыму, а не людзей».

Нарвегія далучылася да санкцыяў ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны