Што цяпер з візамі для беларусаў? Спыталі Латвію, Літву і Польшчу

Амбасады Латвіі і Літвы ў Беларусі фактычна закрытыя: дыпламатычная прысутнасць скарочаная да мінімуму пасля канфліктаў Беларусі з гэтымі краінамі. Польскай амбасады не выганялі, але дыпламатычная прысутнасць таксама зменшаная.

Пашпарт грамадзяніна РБ. Фота: Белсат

Як цяпер суседнія з Беларуссю краіны Еўразвязу выдаюць нацыянальныя і шэнгенскія візы, «Белсат» спытаў у іх міністэрствах замежных справаў. Вось якія адказы яны далі.

Мэр Рыгі замяніў чырвона-зялёны сцяг на БЧБ – і панеслася. Рэакцыі Беларусі, Латвіі і Міжнароднай федэрацыі хакею

Латвія

Консульства Латвіі ў Віцебску прымае заявы на візу ад асобаў, якія законна жывуць у консульскай акрузе Віцебск. Па-за межамі Віцебскай консульскай акругі амбасада Нямеччыны ў Менску дапамагае выдаваць візы ад імя Латвіі па папярэдняй дамоўленасці з консульствам Латвіі ў Віцебску.

Улічваючы распаўсюд COVID-19 і звязаныя з гэтым абмежаванні на падарожжы заявы на візу прымаюцца толькі ад пэўных катэгорыяў асобаў, паездкі з неістотнымі мэтамі забароненыя, а турыстычных візаў у Латвію цяпер не выдаюць.

Пацвярджальныя дакументы старанна ацэньваюць, каб пераканацца, ці адпавядае мэта паездкі сапраўднай. Грунтоўна разглядаюць усе аспекты, звязаныя з уездам любога чалавека ў Латвію, уключаючы рызыкі нелегальнай іміграцыі.

Для атрымання дадатковай інфармацыі Міністэрства замежных справаў Латвіі прапануе наведаць сайт консульства.

Як у Літве глядзяць на беларускі крызіс? Ёсць адзінства, няма прадказальнасці

Літва

Апошнія рашэнні ўраду Рэспублікі Беларусь, звязаныя з радыкальным скарачэннем дыпламатычнага прадстаўніцтва Літоўскай Рэспублікі, несумненна, паўплываюць на працэдуру выдачы візаў. На жаль, беларускі ўрад ужо выканаў адміністрацыйныя рашэнні, якія робяць больш складанымі паездкі грамадзянаў, якія атрымалі шэнгенскія візы.

Урад Літвы будзе працаваць над пошукам рашэнняў для захавання мабільнасці беларусаў.

Нелегальная міграцыя разглядаецца як несанкцыянаванае перамяшчэнне людзей праз межы і ў дадзеным выпадку не звязаная з выдаваннем візаў. Хутчэй тэма нелегальнай міграцыі звязаная з адмовай беларускага боку супрацоўнічаць у рэадмісіі.

Па візу – у МЗС? Даведаліся, ці сапраўды стала прасцей атрымаць польскую візу

Польшча

Заяўкі на нацыянальную і шэнгенскую візу прымаюцца без якіх-небудзь абмежаванняў і на ранейшых умовах.

Польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь працуюць у новым арганізацыйным фармаце і эфектыўна апрацоўваюць візавыя заяўкі для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. У сувязі з рашэннем уладаў Беларусі аб абмежаванні колькасці дыпламатычных і консульскіх працаўнікоў польскіх прадстаўніцтваў была створаная новая заканадаўчая база, якая дазваляе апрацоўваць большую колькасць візавых заявак.

Нядаўнія папраўкі ў заканадаўства надалі міністру замежных справаў (і ўпаўнаважаным ім асобам) кампетэнцыю разглядаць заявы на візы, пададзеныя ў краінах, указаных у асобным прадпісанні – у іх ліку і Беларусь. Праз гэта заяўкі на візы могуць апрацоўвацца, нягледзячы на бар’еры, выстаўленыя беларускімі ўладамі.

Змены ў законе не цягнуць зменаў у парадку падачы дакументаў на візы. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежнікі, якія легальна жывуць у гэтай краіне, падаюць свае заявы праз візавыя пункты або консульскія ўстановы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі. Офісу Ціханоўскай надалі дыпстатус у Літве

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны