Першы энергаблок БелАЭС адключылі ад сеткі

На першым энергаблоку БелАЭС спрацавала аўтаматычная абарона генератара. У выніку здарэння атамную электрастанцыю адключылі ад сеткі, паведамляе Мінэнерга.

12 ліпеня ў 12.57 першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара.

«У адпаведнасці са штатным алгарытмам было зроблена зніжэнне магутнасці рэактарнай устаноўкі. Радыяцыйнае становішча на АЭС і ў зоне назірання не змянялася. Прычыны адключэння электрагенератара ўсталёўваюцца. Пасля іх ліквідацыі энергаблок будзе ўключаны ў працу», – гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

Маўчанне забівае: што агульнага ў Чарнобыльскай і Беларускай АЭС

Яшчэ падчас будаўніцтва ў Астраўцы ды фізічнага пуску першага энергаблоку яго некалькі разоў адключалі.

Першапачаткова пра адключэнні паведамлялі тэлеграм-каналы. Гэтак, 13 студзеня першы энергаблок увялі на 100 % магутнасці. Але ўжо 16 студзеня «пасля спрацавання сістэмы абароны генератара» энергаблок адключылі ад сеткі. Выправіць памылкі ўдалося толькі 21 студзеня. 5 лютага тэлеграм-каналы паведамілі пра надзвычайнае здарэнне, звязанае з праблемамі працы цыркуляцыйнай помпы, нібыта Мінэнерга вырашыла не адключаць энергаблоку, але пазней ведамства зняпраўдзіла гэтую інфармацыю. 19 лютага міністэрства паведаміла пра планавае адключэнне, наступнае таксама «планавае» адключэнне адбылося 9 сакавіка. 15 сакавіка энергаблок падключылі, але 25-га зноў адключылі. 7 красавіка адбылося чарговае адключэнне энергаблоку, 30 красавіка Міністэрства энергіі паведаміла пра адключэнне энергаблоку ад сеткі.

БелАЭС запусцілі, а куды дзяваць электрычнасць, яшчэ не вырашылі

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны