Нарвегія далучылася да санкцыяў ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі


Нарвегія далучылася да абмежавальных захадаў супраць беларускіх чыноўнікаў і юрыдычных ды фізічных асобаў, якія звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, паведамляе МЗС Нарвегіі.

Нарвегія ўвяла абмежаванні на гандаль беларускімі таварамі двайнога прызначэння, нафтапрадуктамі, таварамі, якія выкарыстоўваюць пры вытворчасці тытуню. Міністэрства замежных справаў краіны далучылася да санкцыяў Еўразвязу і лічыць, што ўведзеныя санкцыі датычаць тавараў, якія прыносяць Менску прыбытак.

У Осла мяркуюць, што ў Беларусі сітуацыя з правамі чалавека надалей пагаршаецца. Улады пераследуюць свабоду слова, апазіцыя апынаецца ў турме.

Hавiны
Літва: «Выкарыстанне міграцыі як зброі – нават больш цынічна за захоп самалёта»
2021.07.12 12:11

Раней да санкцыяў ЕЗ далучыліся 7 еўрапейскіх краінаў.

Брусель прыняў чацвёрты пакет санкцыяў супраць чыноўнікаў Беларусі 24 чэрвеня. Цяпер Літва, праз міграцыйны крызіс, настойвае на ўвядзенні пятага пакету абмежавальных захадаў.

Аб’ектыў
Данія дапаможа Беларусі
2021.07.08 23:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў