Менчукі сабраліся глядзець футбол. Які каронавірус? Фотарэпартаж

 

Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат

Фінал Чэмпіянату Еўропы ў футболе прайшоў 11 ліпеня на лонданскім стадыёне «Ўэмблі». Але менчукі глядзелі фінал і дома, і на стадыёне «Дынама», і на фудкорце «Пясочніца».

Ангельцы забілі гол аж на 2-й хвіліне матчу, але італьянцы адыграліся на 67-й хвіліне. У серыі пенальці ангельцы забілі два мячы, італьянцы – тры. Італія здабыла перамогу на «Еўра» ў другі раз у гісторыі, а другое месца Ангельшчыны – яе найлепшы за гісторыю вынік у еўрапейскім чэмпіянаце.

На менскім «Дынама» тым часам было так:



Абсалютная большасць гледачоў не насіла маскі і ня надта трымала сацыяльную дыстанцыю. Пры тым, паводле афіцыйных звестак на 10 ліпеня, у Беларусі першую дозу вакцыны ад каронавірусу атрымаў толькі 1 млн чалавек, а цалкам вакцынаваныя 705,2 тысячы чалавек. І нават у афіцыйнай статыстыцы, якая не выклікае даверу, штодзень паведамляюць пра тысячу новых выпадкаў COVID-19 і 9–10 смерцяў інфікаваных.

Вось так у менскай «Пясочніцы» глядзелі футбол.

Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Анлайн паказ Еўра-2021 паміж Англіяй і Італіяй у «Пясочніцы». Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат
Менск, Беларусь. 11 ліпеня 2021 года. Фота: АК / Белсат

Год пандэміі: як каронавірус змяніў Беларусь і беларусаў

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны