Чыноўнікі не кажуць, чаму суд у «справе Ціханоўскага» праходзіць у закрытым рэжыме ў СІЗА


Разгляд «справы Ціханоўскага» ў Гомельскім абласным судзе адбываецца ў закрытым рэжыме. Афіцыйна заяўлена, што такое рашэнне прынялі дзеля «гарантавання бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны таямніцы, якая ахоўваецца законам». Аднак у чым небяспека, для каго і якая таямніца, не тлумачыцца. Старшыня абласнога суда не змог гэта патлумачыць і ў адказе на зварот грамадзянаў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суд у справе Ціханоўскага ў СІЗА. Гомель, Беларусь. 24 чэрвеня 2021 года. Скрыншот

З 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў Гомельскім СІЗА судзяць адразу шэсць палітвязняў: Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова. Фігурантаў «справы Ціханоўскага» абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў. На паседжанні не пускаюць нават сваякоў абвінавачаных з мэтаю «гарантавання бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны таямніцы, якая ахоўваецца законам». Але афіцыйна чыноўнікі не даюць тлумачэнняў такой захады.

Грамадзяне звярнуліся з пытаннем пра закрыццё паседжання да старшыні абласнога суда.

«Паводле міжнароднага права, абвінавачаныя маюць права на публічнае судовае разбіральніцтва, за выключэннем асаблівых абставінаў. Адсутнасць галоснасці ў справе Ціханоўскага ставіць пад сумнеў справядлівасць дадзенага судовага працэсу», – адзначаецца ў заяве грамадзянаў.

У адказе Сяргей Шаўцоў заявіў, што рашэнні, звязаныя з прызначэннем і падрыхтоўкаю судовага разбіральніцтва, прымаюцца суддзёй аднаасобна, а пастанова аб прызначэнні судовага разбору абскарджанню не падлягае. Таксама ў Гомельскім абласным судзе нагадалі, што якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў у сферы выканання правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць паводле закону.

Аб’ектыў
Што хаваюць ад грамадскасці ў закрытым судзе над Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам?
2021.06.24 23:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў