Атака на журналістаў, Zerkalo.io замест TUT.BY. Галоўнае за мінулы тыдзень – у малюнках мастака Дэ Лёс


Паказваем, як Дэ Лёс пабачыў падзеі мінулага тыдня.

З самай раніцы 8 ліпеня з розных гарадоў Беларусі прыходзяць паведамленні пра пераслед незалежных медыяў. З’явілася паведамленне пра налёт на «Нашу Ніву». Ператрус прайшоў у офісе выдання, у кватэрах працаўнікоў – як журналістаў, гэтак і бухгалтаркі. Беларусь пакінулі некаторыя супрацоўнікі «Белсату», «Еўрарадыё», «Нашай нівы», TUT.BY.

Паводле апошніх звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў цяпер у зняволенні ў Беларусі 31 працаўнік медыйнай сферы. Частка журналістаў праходзяць у якасці сведак па крымінальных справах. Таксама за кратамі або па-за межамі Беларусі знаходзяцца блогеры, якія распавядаюць пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Hавiны
Журналісты пакідаюць Беларусь: «Я заставаўся да апошняга, і па грамадскіх, і па асабістых прычынах»
2021.07.11 18:22

У сацыяльнай сетцы Twitter нядаўна з’явілася старонка на імя Рамана Пратасевіча, які знаходзіцца пад хатнім арыштам. У якім статусе сам Раман Пратасевіч і хто кантралюе яго твітэр-акаўнт, дакладна не вядома, фармальна ён пад хатнім арыштам.

Літоўскія вайскоўцы пачалі ўсталёўваць дадатковую агароджу на мяжы Літвы і Беларусі. Бар’ер з дроту ставяць у раёне Друскінінкаю (Друскенікаў) на 30-кіламетровым участку.

Hавiны
Літва праўда збудуе сцяну на мяжы з Беларуссю? Тлумачыць эксперт
2021.07.08 03:05

30 чэрвеня сілавікі прыйшлі ў офіс касметычнай фірмы «Модум» у Менску. Працаўнікоў замкнулі ў памяшканні, а кіраўніцтва затрымалі.

З Беларусі з’ехала частка каманды TUT.BY, журналісты прэзентавалі новы праект Zerkalo.io, які робяць з-за мяжы.

ІК, малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў