338-ы дзень пратэстаў. Бабарыку этапавалі ў калонію, Нарвегія далучылася да санкцыяў


Belsat.eu падводзіць вынікі 12 ліпеня – 338-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Віктара Бабарыку этапавалі ў калонію

Цяпер Віктар Бабарыка ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку – там жа, дзе ўтрымліваюцца Антон Валавік, Аляксандр Кабанаў, Дзяніс Урад і яшчэ два дзясяткі чалавек, прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Віктар Бабарыка ў судзе. 6 ліпеня 2021 года.
Фота: Reuters

АДРАС ДЛЯ ЛІСТОЎ: ПК №1. 211440, Г. НАВАПОЛАЦК, ВУЛ. ТЭХНІЧНАЯ, 8

Пра этапаванне Бабарыкі адвакаты даведаліся, калі звярнуліся ў СІЗА № 1, каб наведаць кліента. Яшчэ ў пятніцу ён быў там.

Жыве!
Віктара Бабарыку этапавалі ў Наваполацкую калонію
2021.07.12 10:51

Івуліна абвінавацілі ў «перакрыванні дарогі»

Былы сукамернік спартоўцы і журналіста Аляксандра Івуліна распавёў «Трыбуне», за што палітвязню выставілі крымінальны артыкул.

Аляксандр Івулін
Фота: facebook.com/aleksandr.ivulin

Затрыманага 4 чэрвеня Аляксандра Івуліна цяпер вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ ва ўдзеле ў «Групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» – нібыта недзе знайшлі фота яго на праезнай частцы падчас маршу, цяпер інкрымінуюць яму «перакрыванне руху».

«Ён у парадку, наколькі гэта ўвогуле магчыма ў такім месцы, – расказаў пра Івуліна былы сукамернік у ізалятары на Акрэсціна. – Кожны дзень – зарадка, размінка, расцяжка, як дазваляюць умовы «хаты», прычым у «красаваўскіх» тапках. Вядома, месяц у ЦІП не мог прайсці незаўважна – схуднеў і аброс як маджахед, толькі руды. Але ён моцны духам, трымаецца бадзёра, пазітыўна».

Пад «красаваўскімі» маюцца на ўвазе тапкі з надпісам «красава» – гэта папулярнае ў каляфутбольным слэнгу слова, якое значыць штосьці прыгожае, а таксама назва расейскага футбольнага клубу.

5 ліпеня Аляксандра Івуліна прызналі палітычным вязнем.

Onliner.by адключыў каментары на сайце

Партал Onliner.by паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце ад 12 ліпеня. Пры гэтым форумы выдання працягваюць працу.

З канца восені мінулага года кожны каментар карыстальніка перад публікацыяй вычытваў мадэратар, каб пераканацца, што тэкст не парушае заканадаўства. Аднак прынятыя ў апошні час законы ўзмацняюць адказнасць за публікацыю «незаконнага» кантэнту, а межы паміж законным і «незаконным» цяпер, як піша рэдакцыя, «часта цяжка вызначыць нават прафесійнаму юрысту».

Праз гэта рэдакцыя не можа гарантаваць бяспекі тых, хто выказваецца пад навінамі, «асабліва на эмоцыях, а парадак дня такі, што па-іншаму, бывае, і не атрымліваецца». Гаворка ідзе і пра крымінальныя артыкулы супраць аўтараў каментароў і пра бяспеку рэдакцыі.

«Мы ўдзячныя ўсім нашым чытачам і ганарымся, што змаглі стварыць самую актыўную пляцоўку для абмену меркаваннямі ў краіне. Але сітуацыя змянілася», – піша рэдакцыя і дадае, што працягвае працаваць у Беларусі і для беларусаў.

Hавiны
Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе
2021.07.12 14:54

У Беларусі 548 палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», Андрэя Скурка, кіраўніка аддзелу рэкламы і маркетынгу, Вольгу Раковіч, галоўную бухгалтарку выдання, і Андрэя Дынька, галоўнага рэдактара навукова-папулярнага часопісу «Наша гісторыя» і дзіцячых часопісаў «Дуду», «Асцярожна: дзеці!» (гэтыя часопісы выдае «Наша Ніва»)

Праваабаронцы лічаць, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу працаўнікоў выдання «Наша Ніва» сталі палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іхнай публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе рэдакцыі выдання ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць палітычных вязняў і спыніць рэпрэсіі.

Артыкулы
Затрыманых у справе «Нашай Нівы» прызналі палітвязнямі
2021.07.12 18:45

Еўракамісія не плануе абмяжоўваць беларусам выдаванне візаў

Пасля заявы Еўракамісара Ілвы Ёхансан пра прыпыненне выдачы шэнгенскіх візаў беларусам праз міграцыйны крызіс на літоўскай мяжы, каманда Святланы Ціханоўскай скантактавалася з прадстаўнікамі Еўракамісіі. Інфармацыя пра магчымае прыпыненне выдачы візаў не пацвердзілася.

Здымак з адмысловага рэпартажу «Белсату» пра жыццё Святланы Ціханоўскай пасля рэгістрацыі ў ЦВК — «Я перадаю ўвесь боль беларусаў свету». Вільня, Літва. Травень 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Ізаляцыю трэба ўзмацняць у дачыненні да рэжыму, а народу Беларусі – дапамагаць. Людзям патрэбныя праграмы падтрымання, рэабілітацыі і спрашчэнні ў атрыманні віз – бо ўсе дзверы, якія закрывае рэжым, мы, беларусы, зараз стараемся адкрыць», – паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Таксама Ціханоўская ў афіцыйным Twitter звярнулася да Еўракамісара Ілвы Ёхансан, якая выказалася пра візы, і заявіла, што «санкцыі павінны дакранацца рэжыму, а не людзей».

Hавiны
Святлана Ціханоўская: Еўракамісія не плануе пазбаўляць беларусаў магчымасці атрымліваць візы
2021.07.12 20:44

Першы энергаблок БелАЭС адключылі ад сеткі

На першым энергаблоку БелАЭС спрацавала аўтаматычная абарона генератара. У выніку здарэння атамную электрастанцыю адключылі ад сеткі, паведамляе Мінэнерга.

БелАЭС. Астравецкі раён, Беларусь. 25 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

12 ліпеня ў 12.57 першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара.

«У адпаведнасці са штатным алгарытмам было зроблена зніжэнне магутнасці рэактарнай устаноўкі. Радыяцыйнае становішча на АЭС і ў зоне назірання не змянялася. Прычыны адключэння электрагенератара ўсталёўваюцца. Пасля іх ліквідацыі энергаблок будзе ўключаны ў працу», – гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

Яшчэ падчас будаўніцтва ў Астраўцы ды фізічнага пуску першага энергаблоку яго разоў адключалі ад сеткі шэсць разоў, што выклікае занепакоенасць у грамадскай супольнасці і ў суседніх краінах.

Аналітыка
БелАЭС запусцілі, а куды дзяваць электрычнасць, яшчэ не вырашылі
2021.06.11 11:57

Кандрусевіч выказаўся пра грамадска-палітычны крызіс

У нядзелю 11 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашкавічах прайшоў Купалаўскі фэст, у якім сёлета прынялі ўдзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і паэт Уладзімір Някляеў. Падчас імпрэзы арцыбіскуп закрануў палітычны крызіс у Беларусі, паведамляе выданне catholic.by.

Іерарх нагадаў, што наш лёс і лёс грамадства залежыць галоўным чынам ад таго, ці хочам мы змяніць сваё духоўнае жыццё на лепшае, ці выбіраем жыццё ў граху.

«Ад гэтага будзе залежаць нашая будучыня. Грамадска-палітычны крызіс, які мы цяпер перажываем, гэта вынік нашага грахоўнага жыцця і патаптання асноватворнага хрысціянскага прынцыпу: «Не рабі іншаму таго, чаго не хочаш, каб табе рабілі».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Фота: catholic.by

Таму ў нашым грамадскім жыцці мы не можам заставацца маўклівымі сведкамі граху і несправядлівасці, і, карыстаючыся сацыяльным вучэннем Касцёлу, павінны шляхам навяртання, прабачэння і паяднання імкнуцца да мірнага развязання крызісу, які перажываем, дадаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Артыкулы
«Мы – пакаленне свабоды і жадання змяніць свет да лепшага». Зняволеныя па «справе студэнтаў» выступілі з апошнім словам
2021.07.12 22:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў