«Такія моманты неабходна выкараняць». Афіцыйныя прафсаюзы ўзяліся за цэны на гародніну


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі змагаецца з высокімі цэнамі на беларускую агародніну. Як заявіў у эфіры АНТ намеснік старшыні ФПБ Уладзімір Пазнякоў, аптавікі купляюць у фермераў агуркі і памідоры за бесцань, а цана на іх у крамах «вельмі высокая».

Агуркі на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

«Закупная цана на ўзроўні 50–60 капеек. Але праз ланцужок пасярэднікаў, дасягаючы паліцы крамаў, мы бачым цану ад 2,5 да 2,7 рубля за той жа агурок», – заявіў ён.

Паводле яго, у менскіх крамах ёсць капуста з Казахстану па 3,8–3,9 рубля, тады як у Альшанах закупная цана на яе 1,2 рубля.

Фота
Колькі каштуюць агуркі, ogórki, agurkai і კიტრი? Пахадзілі па рынках Менску, Варшавы, Вільні і Тбілісі
2022.06.08 12:41

«Такія моманты неабходна выкараняць. І будуць зробленыя відавочныя намаганні, каб дэталёвым чынам прасачыць ланцужок цэнаўтварэння і паведаміць пра гэта рэгулятару», – заявіў намеснік старшыні ФПБ.

Пры гэтым праблема палягае ў тым ліку ў заканадаўстве, бо прыватныя падворкі не маюць права працаваць паводле дамоваў з гандлёвымі сеткамі, а апошнія самі не забяспечваюць закупаў. Каб закупляць прадукцыю ў насельніцтва, мясцовыя ўлады распрацавалі інвестыцыйны праект будаўніцтва ў Альшанах гандлёва-лагістычнага цэнтру, але грошай на яго няма.

У траўні афіцыйная гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 17 %. Прадукты ж за год выраслі ў цане на 19,3 %.

Hавiны
У траўні на 33 % падаражэла цыбуля, на 7,2 % – алей. Што адбываецца з коштамі на харчы ў Беларусі?
2022.05.28 11:54

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў