Нямецкія праваабаронцы выпусцілі серыю паштовых марак з партрэтамі беларускіх палітвязняў


У Нямеччыне надрукавалі серыю паштовых марак з выявамі палітзняволеных. У серыю трапілі два беларусы, паведамляе «DW».

Марка з выявай Сяргея Пятрухіна.
Фота: DW Беларусь

Гаворка ідзе пра блогера Сяргея Пятрухіна і Святлану Купрэеву, якая ўдзельнічала ў працы штабу Віктара Бабарыкі.

Акцыя з выпускам марак была арганізаваная нямецкім аддзяленнем Міжнароднай арганізацыі правоў чалавека. Акцыя мае назву «Вельмі важныя маркі».

Мэта ініцыятывы – нагадаць, што лісты палітвязням вельмі падтрымліваюць іх, а ўвага да іхных справаў дапамагае перадухіліць катаванні за кратамі.

Нагадаем, што станам на 12 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1233 асобы. Сярод вязняў журналісты, палітыкі, бізнесоўцы і простыя грамадзяне Беларусі.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў