У польскай школе Горадні адкрыюць першы клас з беларускай моваю навучання


Польская школа ў Горадні плануе адкрыць першы клас з беларускай моваю навучання.

Гаворка ідзе пра школу № 36. Усе прадметы ў новым класе будуць выкладацца па-беларуску, разам з тым польская мова будзе вывучацца паглыблена, паведамляе «Гродзенская праўда».

Шыльда на ўваходзе ў гарадзенскую школу № 36 з надпісамі па-беларуску і па-польску.
Фота: svaboda.org

Адзначым, што ў Горадні, насельніцтва якой складае 370 тысяч чалавек, няма ніводнай беларускамоўнай школы, а колькасць беларускамоўных класаў вымяраецца адзінкамі.

Усяго па горадзе чакаецца адкрыццё 209 першых класаў, з іх 204 з рускай, 3 з беларускім, 2 з польскай мовай навучання.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў