У Беларусі могуць забараніць публікаваць фатаграфіі людзей без іх згоды


кіраўнік Мінюста Алег Сліжэўскі.
Фота: wikipedia

Новая рэдакцыя Грамадзянскага кодэкса забароніць распаўсюджванне выяваў чалавека, у тым ліку фатаграфій, без яго згоды. Пра гэта распавёў у эфіры СТВ міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

«Уводзіцца артыкул, які прадугледжвае дадатковую ахову выявы грамадзяніна. Гэты артыкул прадугледжвае, што выява грамадзяніна, яго фатаграфія не можа распаўсюджвацца, перадавацца без згоды самога грамадзяніна. За выключэннем тых выпадкаў, калі гэта не агульная нейкая фатаграфія, у агульнадаступным грамадскім месцы », – сказаў ён.

Стужка навінаў