Пайшоў з жыцця беларускі канькабежац Ігар Жалязоўскі


Ігар Жалязоўскі.
Фота: Вікіпедыя

Ігар Жалязоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1963 гады ў Воршы. Шасціразоваму чэмпіёну свету і легендарнаму спартоўцу было 58 гадоў. Пра яго смерць паведамляе ТАСС.

У 1994-м на зімовай Алімпіядзе ў Лілехамеры ён заваяваў срэбны медаль. Тады зборная Беларусі першы і пакуль апошні раз выступала на Алімпійскіх гульнях пад бела-чырвона-белым сцягам.

Жалязоўскі лічыўся лепшым спрынтараў свету напрыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў.

На яго рахунку бронзавы медаль Алімпіяды ў Калгары (1988) і сярэбраная ўзнагарода Гульняў у Лілехамеры (1994 г.) на дыстанцыі за 1 000 м. Ён рэкордныя шэсць разоў перамагаў на чэмпіянатах свету ў спрынтарскім шматбор’і (1985, 1986, 1989 г., 1991-1993), зʼяўляецца шматразовым пераможцам этапаў Кубка свету, уладальнікам Кубка свету (1991-1993).

Чатыры разы Жалязоўскі ўсталёўваў сусветныя рэкорды ў розных дысцыплінах.

Шчыра спачуваем родным спартоўца.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў