Нямецкі банк адмовіўся выдаваць Беларусі крэдыт на 100 мільёнаў еўра


Нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў ухвалены крэдыт на 100 мільёнаў еўра для Беларусі, які планавалася выдаткаваць на закупку газатурбінных установак Siemens.

Нямецкі банк KfW IPEX-Bank.
Фота: legacy.owc.de

Як паведамляе НАУ, у пачатку красавіка яны звярнуліся да нямецкіх банкаў, шведскаму экспартна-крэдытнай агенцтву EKN і кампаніі Siemens, каб тыя выйшлі з здзелкі па куплі газавых турбін для БелАЭС.

Пасля таго, як 25 мая шведскае агенцтва па крэдытаванні EKN адмовілася страхаваць здзелкі па куплі турбін, нямецкі банк KfW ануляваў крэдыт на 100 млн еўра, які планавалася выдаткаваць на закупку газатурбінных установак Siemens.

«Узяць зараз новы крэдыт для нелегітымнай улады вельмі праблематычна. Банкі ЗША і Еўропы на стануць супрацоўнічаць з тэрарыстычным рэжымам. Кітай і ААЭ першапачаткова не былі зацікаўлены ў праекце па будаўніцтву БелАЭС, а Расея для крэдытавання Беларусі па праекце прыцягвала нямецкія грошы. Рэпрэсіі [з Менскэнерга было звольнена 85 супрацоўнікаў] не могуць застацца без наступстваў», – заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Адмена крэдыту азначае, што беларускія ўлады не змогуць завяршыць мадэрнізацыю электрасетак з прыцягненнем знешняга фінансавання з Еўразвязу.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў