Бацькі Рамана Пратасевіча просяць дапамогі ў Ангелы Меркель


Наталля і Зміцер Пратасевічы, бацькі 26-гадовага Рамана Пратасевіча, былога рэдактара Telegram-каналу Нехта, на акцыі салідарнасці з беларусамі ў цэнтры польскай сталіцы. Варшава, Польшча. 29 траўня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

«Кожны новы дзень, не, кожная гадзіна каштуе жыцця невінаватым, у тым ліку дзецям», – падкрэслілі бацькі Рамана Пратасевіча, у інтэрв’ю газеце Bild.

Бацькі журналіста Рамана Пратасевіча, які знаходзіцца ў зняволенні ў Менску, папрасілі канцлера Германіі Ангелу Меркель заступіцца за яго і іншых палітычных зняволеных у Беларусі. Гэтую просьбу яны выказалі ў інтэрвʼю нямецкай газеце Bild, апублікаваным у суботу, 12 чэрвеня.

«Мы вельмі просім Вас дапамагчы нам, каб усе невінаватыя выйшлі з турмаў на волю, – сказалі Наталля і Дзмітрый Пратасевічы, звяртаючыся праз нямецкіх журналістаў да кіраўніцы ўраду ФРГ. – Кожны новы дзень, не, кожная гадзіна каштуе жыцця невінаватым, у тым ліку дзецям».

Раман Пратасевіч знаходзіцца ў зняволенни 20 дзён, ён быщ затрыманы падчас захопу самалёта Ryanair.

Абноўлена
У выніку спецаперацыі затрыманы Раман Пратасевіч. Галоўнае
2021.05.23 17:32

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў