Павераны ЗША сустрэўся з жонкай Статкевіча ў Менску


Пра палітвязня Міколу Статкевіча ўжо тры месяцы няма звестак. Гэта заўважылі і Злучаныя Штаты: павераны ў справах ЗША ў Менску сустрэўся 11 траўня з жонкай зняволенага Марынай Адамовіч.

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Гарутуньян сустрэўся з Марынай Адамовіч — жонкай палітзняволенага Мікалая Статкевіча. Менск, Беларусь. 11 траўня 2023 года.
Фота: U.S. Embassy Minsk / Twitter

«Павераны ў справах Гарутуньян сустрэўся ў Менску з Марынай Адамовіч, адважнай і трывалай жонкай зняволенага палітычнага актывіста Мікалая Статкевіча. Марына не атрымлівала звестак ад Мікалая больш за 8 тыдняў! Заклікаем вызваліць Мікалая і яшчэ 1500 палітвязняў Беларусі!» – піша амбасада ЗША.

Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі ўжо больш за тысячу дзён. Ён быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Менску. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 арт.293 КК РБ). 14 снежня 2021 суддзя Мікалай Доля агучыў прысуд Мікалаю Статкевічу: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. 20 чэрвеня 2022 быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. Адміністрацыя папраўчай установы паставіла яго на ўлік як схільнага да экстрэмізму.

Звестак доўга няма і ад іншых палітвязняў, як то ад Ігара Лосіка ці Максіма Знакамагчыма, іх трымаюць у штрафных ізалятарах увесь гэты час. Турэмная сістэма Беларусі ў прынцыпе вельмі закрытая – аб здароўі палітвязняў нярэдка не ведаюць нават блізкія родзічы і адвакаты, зняволеных часта пазбаўляюць усіх кантактаў з вонкавым светам.

Hавiны
Сям’і палітвязня Паўла Белавуса за паўдня сабралі € 18 000. Але дапамога трэба яшчэ шмат каму
2023.05.12 11:41

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў