Журналіста Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Магілёў


Зняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка раптоўна перавялі з менскага СІЗА № 1 у магілёўскі СІЗА. Пра гэта паведамляе БАЖ.

З чым звязаны перавод – невядома. Мала таго, ні калегі, ні родныя дагэтуль не ведаюць, паводле якога артыкулу абвінавачваюць затрыманага ў лістападзе журналіста. Адвакат застаецца пад падпіскай аб нераскрыцці інфармацыі.

Нагадаем, журналіста Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года, у кватэры правялі ператрус, на кароткі час захапілі Telegram-канал радыё «Свабода», дзе Кузнечык працаваў як фрылансер. Яго спачатку асудзілі на 10 дзён арышту, але не вызвалілі і перавялі ў СІЗА № 1 у межах крымінальнай справы.

Артыкулы
Раней ашчаджаў пачуцці, а ў лістах з СІЗА выказаўся. Як сям’я журналіста Кузнечыка чакае яго на волі
2022.02.14 11:44

РР belsat.eu

Стужка навінаў