Вальфовіч заявіў пра пагрозу ўзброеных правакацыяў на заходніх межах Беларусі


Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч у інтэрвʼю расейскаму часопісу «Национальная оборона» заявіў, што на мяжы Беларусі магчымыя правакацыі з выкарыстаннем зброі.

Вальфовіч абвінаваціў Злучаныя Штаты і іх супольнікаў у тым, што яны нарошчваюць групоўкі войскаў ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад межаў Саюзнай дзяржавы. Паводле дзяржаўнага сакратара, дзеянні ЗША і іх партнёраў у NATO «накіраваныя на забеспячэнне дамінавання і падпарадкаванне Расеі і яе галоўных супольнікаў, перш за ўсё Беларусі, інтарэсам Захаду».

«Паводле нашай ацэнкі, у найбліжэйшы час ваенна-палітычная абставіны каля заходніх межаў Саюзнай дзяржавы захаваюць крызісны характар ​​і будуць развівацца ва ўмовах абвастрэння міжнародных стасункаў.

Пры гэтым з улікам насычэння войскаў у непасрэднай блізкасці ад Беларусі магчымыя правакацыі з выкарыстаннем зброі, што могуць прывесці да розных, у тым ліку ненаўмысных, памежных інцыдэнтаў з задзейнічаннем як нацыянальных узброеных сілаў, так і фармаванняў са складу войскаў узмацнення Альянсу», – заявіў ён.

Паводле Вальфовіча, цяпер існуюць наўпроставыя выклікі ваеннай бяспецы Беларусі і Расеі.

Hавiны
Сакратар Савету бяспекі Беларусі пагражае «разбурэннямі, смерцю і выбухамі» Польшчы і краінам Балтыі
2022.04.18 11:56

Нагадаем, у красавіку Вальфовіч казаў пра магчымасць правакацыяў на беларуска-ўкраінскай мяжы «з мэтай уцягвання Беларусі ў канфлікт».

Hавiны
Дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі назваў разню ў Бучы фэйкам
2022.04.06 09:42

РР belsat.eu

Стужка навінаў