Расея пагражае Фінляндыі за намер гэтай краіны далучыцца да NATO


У Маскве рэзка пракаментавалі намер Фінляндыі далучыцца да NATO. Расейскі бок паабяцаў зрабіць крокі ў адказ ваенна-тэхнічнага і іншага характару.

12 траўня прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійністэ і прэм’ер-міністарка Санна Марын выступілі з супольнай заявай аб неадкладным уступленні ў NATO. Раней Фінляндыя захоўвала нейтралітэт, але пасля поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны пазіцыя кіраўніцтва краіны змянілася. «Мы не можам заставацца безабароннымі перад Расеяй, якая не выконвае міжнародных законаў», – заявіла фінляндская прэм’ер-міністарка.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што далучэнне Фінляндыі да NATO «безумоўна пагражае бяспецы Расеі».

У МЗС РФ заявілі, што далучэнне Фінляндыі да NATO нанясе сурʼёзную шкоду двухбаковым расейска-фінляндскім стасункам, падтрыманню стабільнасці і бяспекі ў паўночнаеўрапейскім рэгіёне.

«Расея будзе вымушаная зрабіць крокі ў адказ як ваенна-тэхнічнага, гэтак і іншага характару ў мэтах купіравання пагрозаў яе нацыянальнай бяспецы, якія ў сувязі з гэтым узнікаюць», – заявілі ў МЗС.

Масква нагадвае Фінляндыі аб адказнасці і наступствах далучэння да NATO, а таксама абяцае «рэагаваць паводле сітуацыі».

Hавiны
Фінляндыя і Швецыя могуць далучыцца да NATO гэтым летам
2022.04.11 09:58

РР belsat.eu

Стужка навінаў