Палата прадстаўнікоў падтрымала праект закону аб завочных судах над апанентамі рэжыму


У Беларусі плануюць увесці інстытут «спецыяльнага вядзення», каб судзіць людзей, якія застаюцца за межамі краіны.

Адпаведныя папраўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс прыняла ў першым чытанні Палата прадстаўнікоў.

У праекце закону выкладзены парадак дасудовага вядзення і судовага разгляду крымінальных справаў супраць абвінавачванага, які перабывае па-за межамі Беларусі.

Ён будзе пашырацца на справы паводле артыкулаў аб злачынствах:

  • супраць міру і бяспекі чалавецтва;
  • супраць дзяржавы;
  • шэрагу іншых злачынстваў, што прыводзяць да пагрозы нацыянальнай бяспецы.

Праектам прадугледжана, што вядзенне крымінальнай справы магчымае, калі абвінавачваны ўхіляецца ад яўкі ў следчы орган, у ягонай выдачы адмоўлена або цягам шасці месяцаў не атрыманы адказ на запыт аб выдачы.

Таксама прадугледжваецца правядзенне спецыяльнага вядзення без запыту аб выдачы: пастанову на гэта можа выдаць генеральны пракурор, а таксама старшыня Следчага камітэту і старшыня КДБ са згоды генеральнага пракурора.

Артыкулы
«Мая краіна апускаецца на ўзровень тэрарыстаў». Юрыст НАУ пра завочныя суды над палітуцекачамі
2021.11.30 11:33

Ініцыятыва праводзіць суды над палітэмігрантамі завочна ўпершыню была агучана сілавікамі ў лістападзе 2021 года.

Аналітыка
Топ-10 дзікунскіх ініцыятываў рэжыму Лукашэнкі
2021.11.27 07:30

РР belsat.eu

Стужка навінаў