На Данбасе ўкраінскія вайскоўцы адбілі 9 расейскіх атак


Генеральны штаб ЗСУ ў сваё зводцы раніцай 12 траўня канстатуе, што расейская армія працягвае атакаваць украінскія пазіцыі на ўсходзе краіны.

«Вораг не спыняе вядзенне наступальных дзеянняў ва Усходняй аператыўнай зоне з мэтай устанаўлення поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай, Луганскай і Херсонскай вобласцяў і захавання сухапутнага калідору з часова акупаваным Крымам», – кажуць у Генштабе.

Паведамляецца, што ў Данецкай і Луганскай вобласцях украінскія вайскоўцы «адбілі дзевяць варожых атак, знішчылі восем танкаў, шэсць адзінак баявых браняваных машынаў, пяць аўтамабіляў і адну зенітную сістэму ворага». Таксама знішчаныя 4 беспілотнікі тыпу «Орлан-10».

Пры гэтым у ЗСУ прызнаюць, што ў раёне Севераданецка і Рубежнай (Луганшчына) расейскія вайскоўцы дабіліся «частковага поспеху».

«У Марыупалі асноўныя намаганні акупантаў сканцэнтраваныя на блакаванні і спробах знішчэння нашых падраздзяленняў у раёне заводу «Азоўсталь». Праціўнік не спыняе наносіць авіяцыйныя ўдары», – гаворыцца ў паведамленні Генштабу.

У ЗСУ таксама заяўляюць пра артылерыйскія абстрэлы і авіяўдары па населеных пунктах у Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай вобласцях.

«На Валынскім, Палескім і Сівэрскім напрамках асобныя падраздзяленні Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь працягваюць выкананне задачаў умацавання ўкраінска-беларускай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай вобласцях.

Пагроза ракетна-бомбавых удараў па аб’ектах на тэрыторыі нашай дзяржавы з тэрыторыі Беларусі захоўваецца», – заявілі ў Генштабе.

Аб’ектыў
Рыхтуецца новая атака з боку Беларусі?
2022.05.11 23:01

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў