Тэлеканал CNN апублікаваў відэа забойства цывільных расейскімі вайскоўцамі


Журналісты тэлеканалу CNN атрымалі запіс з камераў відэаназірання ў аўтасалоне пад Кіевам, абрабаваным расейскімі войскамі 16 сакавіка.

На відэа можна пабачыць групу расейскіх жаўнераў, што спрабуе пранікнуць у памяшканне, страляючы па замках і разбіваючы шкло. Да іх з паднятымі рукамі падыходзяць двое цывільных: уладальнік салону (ягонае імя не агучваецца) і 68-гадовы ахоўнік Леанід Пляц. Вайскоўцы іх абшукваюць і пасля кароткай размовы адпускаюць. Калі мужчыны адыходзяць, двое расейскіх вайскоўцаў вяртаюцца і пачынаюць страляць ім у спіну. У выніку абодва мужчыны загінулі.

Пляц атрымаў раненне ў нагу, змог дабрацца да пункту аховы і выклікаць дапамогу, але памёр ад страты крыві.

«Яны каты», – сказала дачка Леаніда Пляца CNN. «Гэта жудасна, бо мой бацька быў цывільным, яму было 68 гадоў, ён быў мірным бяззбройным чалавекам».

Пракуратура Украіны вядзе расследаванне гэтых забойстваў як ваенных злачынстваў. У Мінабароны РФ відэа не каментуюць.

Аналітыка
Колькі мірных жыхароў загінулі ва Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі?
2022.05.09 16:54

РР belsat.eu

Стужка навінаў