У Берасці пракурор запатрабаваў 5 гадоў калоніі фігурантам «справы аб масавых беспарадках»


У Ленінскім судзе Берасця судзяць 13 жыхароў гораду, якіх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»). Пракурор у судзе запрасіў для фігурантаў справы да 5 гадоў калоніі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

У Берасці за ўдзел у «масавых беспарадках» судзяць 13 асобаў, 11 з якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі. Двое з фігурантаў справы не маюць яшчэ 18 гадоў.

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». Берасце, Беларусь. 16 жніўня 2020 года.
Фота: АЛ / Белсат

Затрыманых абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»). 20-гадовы Данііл Бандарук яшчэ абвінавачваецца ў хуліганстве: паводле пракуратуры, 9 жніўня летась ён ударыў рукой па грузавым аўтамабілі МАЗ і разбіў бакавое люстэрка.

Пракурор запатрабаваў абвінавачаным да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму:

18-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка – 4 гады калоніі агульнага рэжыму;

26-гадовы былы дэсантнік Дзяніс Марусевіч – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

22-гадовы Уладзімір Рубашэўскі – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

21-гадовы Марк Салонікаў – 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

27-гадовы Віктар Панцялееў – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

20-гадовы Даніла Бандарук – 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

32-гадовы Вячаслаў Касцючык – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

20-гадовы Максім Зіневіч – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

24-гадовы Міхаіл Калішук – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

22-гадовы Андрэй Грышчук – 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

23-гадовы Сіман Канцэвіч – 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

няпоўнагадовы Аляксандр Вінярскі – 3 гады выхаваўчай калоніі (просяць узяць іх пад варту ў зале суда);

няпоўнагадовы Эдуард Кудынюк – 3 гады выхаваўчай калоніі (просяць узяць іх пад варту ў зале суда).

Акрамя гэтага пракурор просіць спагнаць з абвінавачаных і грашовае кампенсаванне ў памеры 13621,50 рублёў – на карысць УУС аблвыканкаму, 457,98 рублёў – Дэпартаменту аховы МУС, 2781,16 рублёў – КУП Берасцейскае ДЭП, 5307,50 рублёў – КУП «Камунальнік», 689,79 рублёў – КУП «Берасцейскі грамадскі транспарт».

Следства сцвярджае, што ў выніку «масавых беспарадкаў» пацярпелі 19 сілавікоў, але яны адмовіліся ад пазоваў аб кампенсацыі маральнай або маёмаснай шкоды да абвінавачаных.

Hавiны
Справу супраць Ціханоўскага, Статкевіча ды іншых абвінавачваных разгледзяць у Гомельскім абласным судзе
2021.05.12 14:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў