Пенсіянера, у якога сілавікі нібыта знайшлі € 65 тысячаў і $ 87 тысячаў, асудзілі яшчэ на 12 содняў


65-гадовы Адам Шпакоўскі так і не выйшаў на волю пасля 15 содняў арышту. На мужчыну склалі яшчэ адзін пратакол паводле арт. 19.10 КаАП («Прапаганда ці публічная дэманстрацыя, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі»), паведамляе тэлеграм-канал «Вясна» назірае».

Адама Шпакоўскага затрымалі 21 красавіка. Міліцыянты заявілі, што 65-гадовы пенсіянер адмініструе раённы чат Уручча. Падставаю для ператрусаў і затрымання стала нібыта тое, што на пенсіянера паскардзіліся суседзі, бо «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай». У МУС заявілі, што ў кватэры мужчыны нібыта знайшлі 65 тысяч еўраў і 87 тысяч долараў. Сілавікі распачалі правяранне ў справе датычнасці менчука да фінансавання пратэстаў, бо пенсія Адама Шпакоўскага не перавышае 280 рублёў.

Адам Шпакоўскі. Скрыншот з відэа: YouTube/МВД Беларуси

23 красавіка спадара Адама арыштавалі на 15 содняў. Сёння праваабаронцам стала вядома, што на мужчыну склалі яшчэ адзін пратакол паводле арт. 19.10 КаАП («Прапаганда ці публічная дэманстрацыя, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі»). За гэта яму прысудзілі яшчэ 12 содняў арышту.

Hавiны
Дзяўчына атрымала 20 содняў арышту за «няправільную» маску
2021.05.12 14:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў