На польска-літоўскай мяжы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэтаў


Партыю беларускіх цыгарэтаў на амаль 2 мільёны долараў затрымалі на мяжы з Польшчаю, паведамляе аддзяленне польскай мытні ў Беластоку.

Кантрабанда цыгарэтаў на прапускным пункце Будзіска.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Памежнікі спынілі латвійскі грузавік для агляду на прапускным пункце Будзіска. Паводле дакументаў, у трэйлеры павінен быў быць корм для жывёлы, аднак у хадзе правярання высветлілася, што прычэп быў запоўнены пачкамі нелегальных цыгарэтаў.

Усяго ў грузавіку было 500 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі на суму каля 7,5 мільёна злотых. Гэта каля 2 мільёнаў долараў, а ў выпадку незаконнага перапродажу тавару ў Польшчы бюджэт краіны страціў бы каля 3 мільёнаў долараў.

Кантрабанда цыгарэтаў на прапускным пункце Будзіска.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl
Кантрабанда цыгарэтаў на прапускным пункце Будзіска.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Кіроўцу грузавіка часова арыштавалі на 3 месяцы. Яму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 10 гадоў.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў