13 траўня 14 раз за бягучы год падаражэе паліва


З 13 траўня лімітавы ўзровень коштаў маторнага паліва на аўтазаправачных станцыях змяняецца, інфармуе «Белнафтахім». Змена коштаў, як падае канцэрн, азначае падаражэнне. З пачатку году кошты бадай кожны тыдзень павялічваюцца на 1 капейку.

14 раз за бягучы год павялічваюцца кошты на аўтазапраўках. З 13 траўня, як піша канцэрн «Белнафтахім», кошты на маторнае паліва павялічацца на 1 капейку.

Кошт бензіну АІ-92 складзе 1,84 руб., АІ-95 – 1,94 руб., АІ-98 – 2,16 руб., ДТ – 1,94 руб.

Канцэрн інфармуе, што кошты на паліва з пачатку году выраслі на 7 %.

Hавiны
Рост цэнаў на паліва ўжо абагнаў запланаваную інфляцыю
2021.04.20 09:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў