У Польшчы затрымалі расейца і беларусаў па падазрэнні ў шпіянажы


Служба вайсковай контрвыведкі Польшчы (SKW) выявіла грамадзяніна Расеі, які вёў выведвальную дзейнасць на шкоду Рэспубліцы Польшча. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі вайсковай паліцыі. Суд пастанавіў узяць яго пад варту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ТК / Белсат

З доказаў, сабраных SKW, вынікае, што інфармацыю аб баяздольнасці польскіх узброеных сілаў і войскаў NATO мужчына атрымаў на запыт расейскіх спецслужбаў. Падазраваны 18 гадоў жыве ў Польшчы і вёў свой бізнес. Па хадайніцтве пракуратуры суд пастанавіў узяць яго пад варту на тры месяцы.

Яшчэ затрыманыя двое грамадзянаў Беларусі. Сабраныя пракуратурай доказы ў іншай справе дазволілі выявіць таксама двух грамадзянаў Беларусі, якіх падазраюць у выведвальнай дзейнасці ў Польшчы на ​​карысць беларускіх спецслужбаў. Паводле інфармацыі вайсковай паліцыі, 4 красавіка 2022 года падазраваныя былі арыштаваныя.

Гэтыя людзі падазраюцца ў шпіёнскай дзейнасці на карысць беларускіх спецслужбаў. На тэрыторыі Польшчы затрыманыя выконвалі задачы для ідэнтыфікацыі аб’ектаў, якія маюць важнае значэнне для абароны Польшчы.

Расследаванні працягваюцца.

Hавiны
У Латвіі арыштавалі грамадзяніна Беларусі, яго падазраюць у шпіянажы
2022.04.11 12:33

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў