Пуцін загадаў адправіць беларуса ў космас


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў «Роскосмосу» забяспечыць падрыхтоўку і касмічны палёт прадстаўніка Беларусі, паведамляе БелТА.

Міжнародная касмічная станцыя (МКС).
Фота: NASA

«Рашэнне, аб якім хацеў бы сказаць асабліва: прашу «Роскосмос» забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расейскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі. Мы гаварылі аб гэтым з Аляксандрам Рыгоравічам ужо даўно. Упэўнены, што гэта стане новай важнай вяхой нашага супрацоўніцтва ў асваенні і вывучэнні космасу», – сказаў Пуцін.

Хто будзе гэтым грамадзянінам Беларусі, які паляціць у космас, пакуль невядома.

Падчас наведвання касмадрому «Восточный» Лукашэнка і Пуцін таксама паразмаўлялі з касманаўтамі, павіншавалі іх з высокімі расейскімі дзяржузнагародамі.

Аналітыка
У дзень яднання народаў Беларусі і Расеі высвятляем, ці патрэбная беларусам далейшая інтэграцыя з РФ
2022.04.02 12:35

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў