Бензін у Беларусі падаражэў сёмы раз за год


Цана на паліва павысілася на 2 капейкі. Такі рост ужо можна лічыць традыцыяй аўторкаў у Беларусі.

З 12 красавіка літр бензіну АІ-92-К5-Еўра каштуе 2,14 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 2,24 рубля, АІ-98-К5-Еўра – 2,46 рубля, дызельнага паліва – 2,24 рубля. Такая інфармацыя змешчаная на сайце «Белнафтахіму».

Гэта сёмае павышэнне з пачатку 2022 года. «Белнафтахім» тлумачыў мінулае павышэнне цэнаў на бензін міжнародным ростам коштаў нафты. Гэтым разам падвышэнне цаны ніяк не тлумачыцца.

Hавiны
Санкцыі, банкі і правяранні. Што новага чакаць беларусам у красавіку
2022.04.01 12:26

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў