За аплату штрафаў СК пачаў крымінальныя справы супраць заснавальнікаў «BY_help» і «BySol»


Андрэй Стрыжак.
Фота: Facebook

Упраўленне Следчага камітэту ў Менску распачало крымінальныя справы супраць заснавальнікаў фондаў салідарнасці.

Заснавальнікаў «BY_help» і «BySol» Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака вінавацяць паводле ч. 2 арт. 342 («Іншае рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 361-2 («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання») КК.

Абноўлена
МУС вінаваціць журналіста Аляксандрава і ягоную дзяўчыну ў аплаце штрафаў пратэстоўцам
2021.01.15 15:37

Следчы камітэт заявіў, што Лявончык і Стрыжак «пры дапамозе іншых асобаў» перадавалі грошы Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай для аплаты штрафаў удзельнікаў пратэстаў.

Як заяўляецца, Аляксей Лявончык – сузаснавальнік і кіраўнік арганізацыі «BY_help», дзейнасць якой накіраваная на аплату выдаткаў пратэстоўцаў. А Андрэй Стрыжак уваходзіць у склад Каардынацыйнай рады, зʼяўляецца сузаснавальнікам «BY_help» і «BySol», якая займаецца фінансаваннем стачкамаў прадпрыемстваў, дваровых супольнасцяў, фондаў медычнай, спартовай і культурнай салідарнасці. Лявончык і Стрыжак абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.

Hавiны
Беларусы, якім дапамог «BY_help», сталіся фігурантамі крымінальнай справы. Іх выклікаюць у СК і ДФР. Што трэба ведаць і рабіць
2021.03.12 07:00

Нагадаем, што людзей, якія атрымлівалі грошы ад кампаніі «BY_help» пасля жнівеньскіх пратэстаў, пачалі выклікаць у Следчы камітэт і ДФР на допыты ў якасці сведак у крымінальнай справе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў