У «ByPol» распавялі пра чысткі і ўзнагароджанні ў ГУБАЗіКу


Начальнік ГУБАЗіКу, палкоўнік Мікалай Карпянкоў.
Фота: Onliner.by

Арганізацыя беларускіх сілавікоў «ByPol» апублікавала расследаванне аб «самым адыёзным падраздзяленні» сілавога блоку «Беларусі» – Галоўным упраўленні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).

У «ByPol» адзначылі, што Мікалай Карпянкоў «ператварыў некалі элітнае падраздзяленне МУС у «банду злачынцаў», у сувязі з чым увосень 2020 года яго «чакаў запланаваны ціхі выхад на пенсію, а над самім падраздзяленнем навісла пагроза расфармавання». Але пасля актыўнага ўдзелу ГУБАЗіКу ў здушэнні пратэстаў Карпянкоў пайшоў на павышэнне.

Hавiны
«Апошняя апора ўладаў». Як ГУБАЗіК пераўтварыўся ў адзін з галоўных органаў палітычнага пераследу
2020.10.09 09:50

Паводле «ByPol», новы кіраўнік упраўлення Андрэй Паршын пачаў сваю дзейнасць з «чысткі шэрагаў». У прыватнасці, ён апытваў супрацоўнікаў з выкарыстаннем дэтэктара хлусні і «дадаткова гутарыў з кожным асабіста, каб высветліць ступень адданасці рэжыму». У выніку правярання з цэнтральнага апарату ГУБАЗіКу звольнілі або перавялі на пасады, не звязаныя з аператыўнай працай, каля дзесяці супрацоўнікаў, заявілі былыя сілавікі.

Групы «Атака»

Таксама паведамляецца, што ў жніўні 2020 года на ўказанне Карпянкова пад кіраўніцтвам ГУБАЗіКу былі сфармаваныя групы «Атакі», задачай якіх быў «выхад на вуліцу» з мэтай фізічнага здушэння і затрымання мірных пратэстоўцаў. У чатыры такія групы акрамя супрацоўнікаў ГУБАЗіКу ўваходзілі вайскоўцы сілаў спецыяльных аперацыяў Узброеных сілаў Беларусі, заявілі ў «ByPol».

Гэтак, у верасні 2020 года прадстаўнікі «Атакі» ўдзельнічалі ва ўзломе офісу Віктара Бабарыкі, выкраданні Марыі Калеснікавай, ціску на феміністак і затрыманнях на Маршы адзінства.

Аб’ектыў
Людзі ў масках і са зброяй – хто яны?
2020.09.07 23:26

Паводле «ByPol», у студзені 2021 года ў ГУБАЗіКу прайшло таемнае ўзнагароджанне. Спіс адзначаных засакрэчаны. Ім далі 6 корцікаў, больш як 10 медалёў «За адвагу», больш як 30 медалёў «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» і граматы, паведамілі ў арганізацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў