Праваабаронцы прызналі Таццяну Гацуру-Яворскую палітзняволенай


Праваабаронцу і кіраўніцу грамадскага аб’яднання «Звяно» Таццяну Гацуру-Яворскую прызналі палітзняволенай. З адпаведнай супольнай заявай выступілі праваабарончыя арганізацыі Беларусі.

Таццяну Гацуру-Яворскую затрымалі 5 красавіка. У кватэры праваабаронцы і кіраўніцы грамадскага абʼяднання «Звяно» сілавікі зладзілі ператрус. Таццяну і яшчэ чатырох асобаў, якія маюць дачыненне да выставы «Машына дыхае, а я – не», прысвечанай беларускім медыкам, змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У ІЧУ затрыманых асудзілі паводле артыкулу аб непадпарадкаванні распараджэнню ці патрабаванню працаўнікоў праваахоўных органаў. Таццяне прысудзілі штраф 50 базавых велічыняў (1450 рублёў).

Цяпер Таццяну трымаюць у СІЗА на Валадарскага. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Беларусі патрабуюць неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у краіне.

Hавiны
Затрыманую арганізатарку выставы Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага
2021.04.11 19:14

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў