Лекара, якога асудзілі 5 разоў за нібыта ўдзел у акцыях, звольнілі з працы


Лекара функцыянальнай дыягностыкі Руслана Бадамшына звольнілі з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Афіцыйнай прычынай звальнення стала тое, што лекары прыйшоў на працу пазней на дзве гадзіны, паведамляе TUT.by.

Лекара Руслана Бадамшына вызвалілі 8 красавіка з СІЗА ў Жодзіне пасля 15 дзён адміністратыўнага арышту. На волю ён выйшаў а 7.30, а 12.00 гадзіне ён прыйшоў на працу.

«Адміністрацыя сабрала сход, я падаў тлумачэнні, дзе я быў. У пятніцу прынёс дакументы з суда, рахункі з ЦІП. Выглядала, што ўсё нармальна. А сёння, у панядзелак, раптам зноў паседжанне. На ім мяне знаёмяць з пратаколам, што я адмовіўся падрабязна патлумачыць, чаму я ў чацвер выйшаў на працу а 12.00. Я ў пратаколе напісаў, што інфармацыя ўказаная не дакладна і я не адмаўляюся. На працягу гадзіны прынёс у адміністрацыю больш падрабязную дакладную, чаму 8 красавіка выйшаў пазней на працу. Але да гэтага часу ўжо быў гатовы загад аб маім звальненні», – кажа Руслан Бадамшын.

Лекар лічыць сваё звальненне незаконным і збіраецца падаваць у суд.

Агулам Русалана Бадамшына затрымлівалі 5 разоў за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Апошні раз яго затрымалі 24 сакавіка. Кожны раз яго судзілі і прысуджалі яму содні адміністратыўнага арышту.

Аб’ектыў
«Вы элементарны зэк». Медыкаў працягваюць звальняць
2020.12.23 23:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў