Купалаўскі тэатр трэці раз спрабуе набраць трупу


Акторы адноўленага спектаклю «Паўлінка» ў Купалаўскім тэатры на рэпетыцыі для Лукашэнкі. Крыніца: president.gov.by

Купалаўскі тэатр ужо трэці раз абвясціў конкурсны набор актораў. Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным сайце ўстановы.

Конкурсны набор мае адбыцца 25 траўня. Гэта ўжо трэцяя спроба знайсці замену купалаўцам, якія звольніліся летась на знак пратэсту.

Hавiны
Маркевіч пра новых актораў Купалаўскага: Гэтыя хлопцы не падвядуць ні тэатру, ні краіны
2021.02.19 12:28

Першая спроба мела месца ў лістападзе 2020 года. Са студэнтаў Універсітэту культуры і актораў з Бабруйску, Гомля і Маладзечна набралі сем чалавек: Іллю Крука, Станіслава Арцемʼева, Святлану Гулевіч, Маргарыту Гарбачову, Надзею Азаранку, Насту Варанкову і Васіля Сушыцкага. Усе яны выйшлі на сцэну ў спектаклі «Паўлінка» ў пачатку сакавіка 2021 года.

У выніку другога набору 24 сакавіка «акторская трупа тэатру папоўнілася новымі імёнамі», якія не называюцца.

У афіша тэатру на травень застаюцца толькі два спектаклі: «Паўлінка» і «Вечар». У апошнім задзеяныя тры акторы.

Hавiны
«Мітусня каля Купалаўскага»: Лукашэнка наведае закрытую прэмʼеру «Паўлінкі»
2021.02.19 11:01

МГ belsat.eu

Стужка навінаў