Вынікі пошуку для:

Аляксей Лявончык: Заблытаўся ў колькасці справаў супраць сябе. Фонды будуць працаваць надалей

Новая справа супраць сузаснавальнікаў фондаў By_Help і By_Sol працягвае папярэднюю, якая была заведзеная яшчэ летась у лістападзе, пра гэта ў жывым эфіры «Белсату» распавёў Аляксей Лявончык.

На дадзены момант Аляксей Лявончык знаходзіцца ў Лондане, у Беларусі ён абвешчаны ў вышук за дапамогу рэпрэсаваным.

«Мне падавалася, што крымінальная справа заведзеная пасля 11 лістапада, калі была першая спроба блакавання рахункаў атрымальнікаў нашай дапамогі, але ў выніку Следчы камітэт быў вымушаны вярнуць 80-85 адсоткаў заблакаваных сродкаў», – распавёў Аляксей Лявончык.

Паводле следства Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак перадавалі грошы медыяменеджару Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай для аплаты штрафаў рэпрэсаваных асобаў у Беларусі.

«Андрэй і Іра дапамагалі кампенсаваць штрафы людзям, але прыцягванне сюды фінансаванне нейкіх экстрэмісцкіх фармаванняў – гэта хворая фантазія», – заявіў Лявончык.

«Сістэма руйнуецца знутры». Размова з мужчынам, які, нягледзячы на арышты, выходзіць на маршы

Колькі звяртаецца па дапамогу?

Пасля лістападу, калі была першая спроба блакавання сродкаў, якія атрымлівалі беларусы ад дабрачынных фондаў быў уведзены шэраг іншых варыянтаў аплатаў.

«Мы прапаноўваем атрымліваць сродкі ў першую чаргу на замежныя рахункі, але калі людзі хочуць атрымліваць на беларускія, то мы іх папярэджваем, што іх варта лічыць «радыеактыўнымі», грошы зняць і нічога там больш не трымаць. У прынцыпе другая хваля блакавання, якая адбылася 30 снежня мінулага году паказала, што нашыя рэкамендацыі былі пачутыя», – кажа Лявончык.

Паводле прадстаўніка фонду By_Help калі першы раз беларускія сілавікі заблакавалі паўтары млн, то ў другі раз літаральна 5-6 тыс рублёў.

Цяпер колькасць заявак у фонд By_Help часткова зменшылася, да гэтага часу прадстаўнікі фонду апрацоўваюць 200-300 заявак на тыдзень.

12 красавіка на Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака завялі крымінальныя справы. МУС нібыта выявіў факты арганізацыі і перадачы сузаснавальнікамі фондаў By_Help і By_Sol грашовых сродкаў для выкарыстання іх у «злачыннай дзейнасці». Стрыжак і Лявончык абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.

Любы чалавек, які зазнаў рэпрэсіі ў Беларусі можа ўсцяж звярнуцца па дапамогу. Для гэтага дастаткова запоўніць вось гэтую Google-форму.

Беларусы, якім дапамог «BY_help», сталіся фігурантамі крымінальнай справы. Іх выклікаюць у СК і ДФР. Што трэба ведаць і рабіць

AA belsat.eu

Hавiны