13 красавіка 10 раз з пачатку года вырастуць кошты на паліва


З 13 красавіка на АЗС кошты на паліва вырастуць на 1 капейку. «Белнафтахім» паведамляе, што захада абумоўленая маніторынгам коштаў на нафту і ў адпаведнасці з стратэгіяй стрыманай індэксацыі коштаў на аўтамабільнае паліва.

З 13 красавіка кошты на паліва на АЗС у Беларусі чарговы раз вырастуць на 1 капейку. Гэтае падаражэнне стане 10 з пачатку бягучага году.

Кошт бензіну АІ-92 складзе 1,80 руб., АІ-95 – 1,90 руб., АІ-98 – 2,12 руб., ДТ – 1,90 руб.

Паводле «Белнафтахім», з пачатку бягучага году раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва выраслі ў сярэднім на 4,9 %.

Расследaванні
Як нафтабарон Лукашэнкі хаваецца ад санкцыяў. Расследаванне «Белсату»
2021.03.29 15:44

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў