У МЗС Расеі папярэдзілі, што канвоі са зброяй для Украіны будуць разглядацца як «законныя цэлі»


Намеснік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Масква папярэдзіла Вашынгтон аб небяспецы паставак зброі Украіне.

Рабкоў заявіў, што палітыка ЗША нібыта накіраваная на эскалацыю.

«Мы папярэдзілі ЗША, што аркестраванае імі напампоўванне Украіны ўзбраеннямі з цэлага шэрагу краінаў не проста небяспечны ход, а гэта дзеянне, якое ператварае адпаведныя канвоі ў законныя цэлі», – цытуе намесніка міністра ТАСС.

Рабкоў не ўдакладніў, ці азначае гэта, што Расея гатовая наносіць авіяцыйныя і ракетныя ўдары па такіх канвоях, калі яны будуць на тэрыторыі краінаў – чальцоў NATO.

Нагадаем, розныя дзяржавы цяпер накіроўваюць ва Украіну боепрыпасы, кулямёты, мінамёты, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы, гранатамёты і гарматы, каб дапамагчы спыніць расейскую агрэсію.

Аналітыка
Чаму Украіна ваюе адна, і чым ёй дапамагае Захад?
2022.02.26 21:25

РР belsat.eu

Стужка навінаў