Толькі 3% беларусаў падтрымліваюць удзел беларускіх войскаў у вайне супраць Украіны


Паводле звестак брытанскага даследчага цэнтру Chatham House, беларусы не падтрымліваюць магчымае далучэнне беларускага войска да вайны супраць Украіны на баку Расеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mil.by

Пра гэта паведаміў сацыёлаг Рыгор Астапеня.

Паводле яго, за ўдзел беларускіх вайскоўцаў выказаліся толькі 3% апытаных гараджанаў.

Больш падрабязныя вынікі апытання будуць апублікаваныя на працягу наступных двух тыдняў.

Hавiны
Міністр Абароны Украіны папярэджвае беларусаў пра крывавую вайсковую правакацыю Расеі
2022.03.11 17:21

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў выступіў са зваротам да беларускага народу ў сувязі з наяўнасцю інфармацыі пра расейскую правакацыю на тэрыторыі Беларусь. Міністр кажа, што Украіна не мае і не мела планаў па вайсковых ударах па Беларусі, але з тэрыторыі Украіны іх могуць нанесці расейцы.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў