У Горадні затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Ён вядомы сваімі расследаваннямі


Дзяніса Івашына затрымалі ў Горадні 12 сакавіка, паводле сведчанняў відавочцаў, яго забралі з кватэры, да дому пад’ехаў сіні мікрааўтобус.

Дзяніс Івашын

Паводле інфармацыі БАЖ, затрыманне адбылося каля 18:00. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Дзяніс Івашын – вядомы журналіст-расследавальнік. Супрацоўнічае з сайтам «Інформнапалм» і газетаю «Новы час».

Апошняе ягонае гучнае расследаванне – пра беркутаўцаў у шэрагах менскага АМАПу.

Івашын і выданне «Новы час» таксама мелі некалькі судоў праз публікацыі журналіста пра тое, хто стаіць за будоўляю скандальнага рэстарана «Поедем поедим» у Карапатах. Па сутнасці, суды выданне выйграла.

У траўні 2019 года Дзяніс Івашын заявіў, што яго могуць забіць расейскія спецслужбы.

AB belsat.eu

Стужка навінаў