Студэнтаў, якія пагалілі галовы на знак салідарнасці з палітвязнямі, пракуратура папярэдзіла пра адказнасць


Студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, якія пагалілі галовы на знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі, 11 сакавіка выклікалі ў пракуратуру. Маладзёнаў папярэдзілі пра адказнасць за парушэнне КаАП, паведамляе TUT.by.

У флэш-мобе #свабодустудэнцтву ўзялі ўдзел чатыры студэнты ПДУ, з іх дзве дзяўчыны – Ганна Багданава і Аляксандра Бука – не хавалі прозвішчаў.

«У пракуратуры нам не пагражалі, але папярэдзілі пра адказнасць за заклікі да масавых мерапрыемстваў або ўдзел у іх», – паведамілі TUT.by студэнты.

Студэнтаў азнаёмілі з артыкуламі з абноўленага КаАП, які пачаў дзеяць з 1 сакавіка.

Студэнты тлумачаць, што на флэш-моб #свабодустудэнцтву іх натхніў учынак Арцёма Лук’яненкі з гурта «Naviband», які пагаліўся на знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Да флэш-мобу далучыліся студэнты шэрагу беларускіх ВНУ.

На дзень 12 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 279 асобаў. Агулам з лета 2020 года распачатыя больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі.

Hавiны
Катаванні палітвязняў. Фурманаў абвесціў галадаванне, Лосік і Пятрухін спрабавалі перарэзаць жылы
2021.03.11 21:05

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў