«Салідарнасць з Ігарам Банцэрам». У Варшаве прайшоў монапікет падтрымання гарадзенскага музыкі


Пікет салідарнасці з Ігарам Банцэрам у Варшаве.
Фота: АГ / Белсат

Сёння, 12 сакавіка, ля амбасады Беларусі ў Варшаве мужчына стаў у каляровы пікет на знак салідарнасці з Ігарам Банцэрам, які ўжо 10-ы дзень трымае сухую галадоўку ў турме.

Герман жыве ў Варшаве ўжо доўгі час, ён добра ведае Ігара Банцэра і сёння прыйшоў да амбасады Беларусі, каб паўтарыць пікет, які зладзіў Ігар ля суда ў Горадні.

Даведка

Летась 15 верасня ў судзе мусілі разглядаць скаргу Банцэра. Але Ігара Банцэра не пусцілі на суд, бо ён прыйшоў у шортах.

Тады Ігар разгарнуў ля ўваходу ружовы сцяг (на фота злева), каб паказаць абсурднасць беларускага суда. АМАП затрымаў Банцэра, пазней яго адпусцілі і зноўку затрымалі 20 кастрычніка.

«Мой пікет – гэта салідарнасць з Ігарам. Гэта чалавек, якога я ведаю, і ён цяпер памірае ў беларускай турме. Гэта сумна, але я дазволіў сабе каляровы пратэст, таму што так жа, як і Ігар, лічу, што калі колеры ёсць, іх трэба выкарыстоўваць, і не існуе «правільных» і «няправільных» колераў. Мне падаецца, мой спосаб добры, каб звярнуць увагу на тое, што адбываецца з Ігарам», – распавёў суразмоўца «Белсату» Герман.

Пікет салідарнасці з Ігарам Банцэрам у Варшаве.
Фота: АГ / Белсат

Монапікет ля беларускай амбасады праходзіў пад наглядам сямі паліцыянтаў. Паводле законаў Польшчы пікет з удзелам аднаго чалавека не трэба ўзгадняць, дастаткова проста загадзя папярэдзіць улады.

Hавiны
«Да панядзелка я дажыву, а далей – не ведаю». На 10-ыя содні сухой галадоўкі прайшло судовае паседжанне над Ігарам Банцэрам
2021.03.12 17:44
Гісторыі
«Ягоная ўнутраная свабода не да спадобы ўладам»: гісторыя гарадзенскага панка, якому пагражае 3 гады пазбаўлення волі
2021.03.04 07:30

Аліса Ганчар belsat.eu

Стужка навінаў