Генпракуратура лічыць прысуд Кацярыне Барысевіч занадта мяккім і хоча яго змяніць


Генеральная пракуратура накіравала ў Менскі гарадскі суд апеляцыйную скаргу адносна крымінальнай справы супраць журналісткі TUT.by Кацярыны Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна. Пра гэта паведамляе sb.by.

У Генпракуратуры лічаць, што пакаранне для Барысевіч «не адпавядае цяжкасці злачынства з прычыны мяккасці».

2 сакавіка суддзя Святлана Бандарэнка пакарала журналістку Кацярыну Барысевіч рэальным тэрмінам – 6 месяцаў калоніі – і штрафам 2900 рублёў. Арцём Сарокін атрымаў 2 гады пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем на год і 1450 рублёў штрафу.

Аб’ектыў
«Яны выконвалі сваю працу, іх пасадзілі за краты. А той, хто забіў чалавека, таго не пакаралі зусім»
2021.03.02 22:12

Доктара і журналістку затрымалі ў лістападзе 2020 года. Арцём Сарокін – доктар найвышэйшай катэгорыі шпіталю хуткай медычнай дапамогі, Кацярына Барысевіч – журналістка TUT.by з 15-гадовым стажам. Падставаю для пераследу зрабіўся апублікаваны 13 лістапада артыкул, дзе на падставе медычных дакументаў адзначалася, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю. Гэта разыходзіцца з версіяй Следчага камітэту і Аляксандра Лукашэнкі.

«Ён быў нецвярозы, ёсць заключэнне…» – публічна сцвярджаў Лукашэнка.

Пры гэтым родныя Рамана да журналісткі і доктара прэтэнзіяў не маюць і кажуць, што далі дазвол на публікацыю гэтай інфармацыі.

Hавiны
Маці забітага Рамана Бандарэнкі: Праз сцверджанне пра ап’яненне хочуць зрабіць трагедыю побытавым здарэннем
2021.02.24 17:08

Паводле Генпракуратуры, Барысевіч нібыта схіліла Сарокіна да раскрыцця медычнай таямніцы. «Такія дзеянні прывялі да актыўнага абмеркавання і чарговага канфлікту ў грамадстве, накіраванага на падрыў даверу грамадзянаў да афіцыйнай інфармацыі і агулам да праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады», – тлумачыў намеснік генпракурора Генадзь Дыско. Пры гэтым улады працягваюць настойваць, што Бандарэнка быў п’яны.

Hавiны
Новыя акалічнасці забойства Бандарэнкі ад ByPol: хлопец не быў п’яны, а вынікі судовай экспертызы згубілі
2021.01.27 13:45

Беларускія праваабаронцы прызналі Кацярыну Барысевіч і Арцёма Сарокіна палітычнымі вязнямі, міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» – вязнямі сумлення.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў