Еўрабачанне-2021 у пандэмію: каго абралі Беларусь і суседнія краіны, а хто – фаварыт букмекераў?


Конкурс «Еўрабачане-2021» пройдзе ў горадзе Роттердам (Нідэрланды) 18-22 траўня. У ім прыме ўдзел 41 краіна. Але з-за пандэміі, кажуць арганізатары, планы могуць памяняцца. Адзін з планаў – правесці конкурс офлайн, але з правіламі сацыяльнага дыстанцыявання. Калі ж сітуацыя з COVID-19 пагоршыцца, то конкурс можа прайсці без гледачоў у зале, або музыкі змогуць выступіць онлайн.

Што прагназуюць букмекеры?

Паводле букмекераў, Ісландыя мае самыя вялікія шанцы на перамогу.

Гурт «Gagnamagnið».
Фота: wiwibloggs.com

Гурт «Gagnamagnið» (перакладаецца як «Аб’ём дадзеных») складаецца з братоў і сёстраў, іх жонак і сяброў. Адметны стыль – салісты носяць зялёныя кофты з піксельнымі выявамі саміх сябе. Песню, з якой гурт планаваў паехаць на конкурс у 2020 годзе, глядзіце ніжэй.

Ці паедзе Беларусь?

Напачатку планавалася што ў конкурсе выступіць дуэт VAL, які перамог у нацыянальным адборы ў мінулым годзе. Але іх адхілілі з-за крытыцы дзяржаўнага тэлебачання і выказванняў у падтрымку за перамены ў краіне.

Табліца букмекераў, у якой названыя песні з самымі вялікімі шанцамі на перамогу

Цяпер ад Беларусі хочуць адправіць гурт з Баранавічаў «Галасы ЗМеста». Раней яны выступалі ў КВЗ, але пасля жнівеньскіх пратэстаў вырашылі спяваць. Выбар ад Беларусі рабіла «Белтэлерадыёкампанія». Песня крытыкуе беларускія пратэсты і іх лідараў, ахвяр рэпрэсій, палітзняволеных, дваравыя актыўнасці, студэнтаў якія вымушаны цяпер вучыцца за мяжой. Цікава, што на YouTube відэаролік песні набраў амаль у 8 разоў больш дызлайкаў, чым лайкаў. Гэта своеасаблівы рэкорд.

Але праз літаральна пару дзён Еўрапейскі трансляцыйны звяз выступіў з крытыкай конкурснай песні ад Беларусі. І прапанаваў альбо выправіць дзейсную песню, альбо абраць іншую.

«Белтэлерадыёкампанія парушыла правілы конкурсу, паводле якіх у песнях не могуць быць палітычныя падтэксты і заклікае Еўрапейскі трансляцыйны звяз ужыць захады ў дачыненні гэтае заяўкі», – адзначаецца ў заяве.

Ці зменіць свой выбар «Белтэлерадыёкампанія», пабачым неўзабаве.

Хто едзе ад суседзяў?

У мінулым годзе конкурс адмянілі з-за каронавірусу, тады ад Расеі мусілі выступаць Little Big. Але ў гэтым годзе яны вырашылі не ўдзельнічаць у адборы. Дарэчы, песня UNO, з якой музыкі мусілі выступаць на конкурсе 2020 года, назбірала 189 мільёнаў праглядаў – гэта самая папулярнае відэа ў гісторыі канала «Еўрабачанне».

У гэтым годзе ад Расеі паедзе спявачка Manizha – упершыню «Першы канал» вырашыў абраць удзельніка самастойна. На конкурсе артыстка праспявае песню «Russian Women» пра жаночы лёс расейскай жанчыны. Спявачка нарадзілася ў Таджыкістане, у 90-я пераехала ў Расею.

Дарэчы ў 2012 годзе Manizha зрабіла інструментальны кавер на беларускай мове гурта Akute «Кроў бы вада»:

Ад Украіны паедзе гурт «Go_A» з фальклорнай песняй. Песня называецца «Шум» і яна пра вясну. Правілы Еўрабачання забараняюць выконваць фальклор. Таму для конкурсу гурт напісаў аўтарскі тэкст, перапрацаваўшы народныя спевы з усіх куткоў Украіны.

Ад Польшчы – таксама выбар цэнтральнага тэлебачання. Нашых суседзяў будзе прадстаўляць RAFAŁ з песняй «The Ride».

Хто паедзе на конкурс ад Літвы, вырашалі журы сумесна з гледачамі. Іх выбар сышоўся на песні «Discoteque» гурта The Roop.

Латвійская спявачка Samanta Tīna чатыры разы прымала ўдзел у адборы на конкурс «Еўрабачанне», але толькі пятая спроба апынулася ўдалай. У 2012-м яна удзельнічала спаборніцтве маладых выканаўцаў на «Славянскім базары» ў Віцебску і заняла тады другое месца.

У першым паўфінале, 18 траўня, выступяць выканаўцы з Нямеччыны, Італіі, Нідэрландаў, Паўночнай Македоніі, Беларусі, Літвы, Швецыі, Славеніі, Аўстраліі, Ірландыі, Расеі, Нарвегіі, Кіпру, Харватыі, Азербайджана, Мальты, Ізраіля, Украіны, Румыніі і Бельгіі.

У другім паўфінале, 20 траўня, праспяваюць артысты з Францыі, Іспаніі, Брытаніі, Аўстрыі, Малдавіі, Польшчы, Сан-Марына, Сербіі, Ісландыі, Чэхіі, Грэцыі, Эстоніі, Даніі, Балгарыі, Швейцарыі, Фінляндыі, Арменіі, Латвіі, Грузіі, Партугаліі і Албаніі.

Фінал «Еўрабачане-2021» пройдзе 22 траўня.

ІА Belsat.eu

Стужка навінаў