Журналіста Мікіту Мелказёрава не пусцілі ва Украіну


Яму адмовілі ва ўездзе, бо ён «не мае дастатковага фінансавага забеспячэння».

Журналіст Мікіта Мелказёраў. Фота: people.onliner.by
Журналіст Мікіта Мелказёраў.
Фота: people.onliner.by

Беларускі журналіст і аўтар Youtube-каналу «Жизнь-малина» Мікіта Мелказёраў расказаў у Instagram, што атрымаў адмову ва ўездзе ва Украіну.

«Найлепшыя шэсць гадзінаў ва Украіне», – падпісаў Мелказёраў фота адмовы ва ўездзе з прычыны «недастатковай фінансавай забяспечанасці».

Ён таксама расказаў, што прыляцеў у аэрапорт «Барыспаль», што пад Кіевам. Памежнікі запрасілі яго на размову. Калі б адмовілі, разважаў ён, давядзецца вяртацца ў Варшаву. У выніку сапраўды адмовілі ва ўездзе. Адваротны квіток Мікіта купіў да Кракава.

«Вельмі непрыемна, што хтосьці там сабраўся ваяваць», – разважаў Мелказёраў у аэрапорце і распавёў «Белсату» як правёў 6 гадзінаў ва Украіне:

«У аэрапарту Барыспаля мае дакументы правярала дзяўчына, яна ўсміхалася. А пасля пабачыла што я беларус і выклікала калегу. Мой пашпарт забралі, а пазней мяне выклікалі на размову: запытваліся пра мэту прылёту, правяралі бронь у гатэлі. А пасля праверылі грошы, у мяне была дастаткова грошаў на рахунку, а наяўнымі не шмат. Я чакаў 6 гадзінаў, разам са мной было 5 чалавек. Хтосьці ляцеў з Турцыі, а адна дзяўчынка з Егіпту. Украінцы класныя людзі, у мяне няма прэтэнзій і да памежнікаў – яны дапамаглі мне зрабіць тэст. Мне падалося ім самім было не прыемна. Цяпер я лічу ў Кракаў, мяне там ужо чакаюць сябры, яны прыгатавалі мне вячэру».

Гэта не першы выпадак, калі беларусу адмаўляюць ва ўездзе ва Украіну без відавочнай прычыны: пра такое расказваюць прынамсі з 11 лютага.

Беларусь разглядаюць як адзін з магчымых шляхоў расейскага нападу на Украіну: цяпер на беларускай тэрыторыі трываюць буйныя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні, і расейскіх вайскоўцаў бачаць далёка ад афіцыйных палігонаў. Паводле ацэнак NATO, у Беларусі цяпер могуць быць каля 30 тысяч расейскіх салдатаў – гэта найбуйнейшае разгортванне войскаў у Беларусі пасля халоднай вайны. Значную частку сваіх прамоваў Аляксандр Лукашэнка цяпер прысвячае магчымай вайне Расеі з Украінай і ўдзелу ў гэтым Беларусі.

Hавiны
Украінскія памежнікі даглядаюць беларусаў на мяжы і не пускаюць ва Украіну
2022.02.11 18:22

АА belsat.eu

Стужка навінаў